На
падставе пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г.
№ 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь"
27 ліпеня 2024 года пройдзе суботнік у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна,
прымеркаваны да правядзення абласнога фестывалю "Дажынкі-2024" (рашэнне
Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта ад 24 ліпеня 2024 г. № 1235).
Плануецца
добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны санітарны стан аб'ектаў, уласных,
прылеглых і замацаваных тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, што
размешчаны на тэрыторыі г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна.