У мэтах рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 "Аб садзейнічанні
занятасці насельніцтва" ў Лунінецкім раёне, працягвае сваю працу пастаянна
дзейная камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва
Лунінецкага райвыканкама.
Сфарміравана і дзейнічае база даных
працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы за 3 квартал 2023
года. Цяпер камісіяй вядзецца работа з грамадзянамі, звесткі аб якіх у ёй
змяшчаюцца. Па выніках работы камісіі, да 5 лютага 2024 года будзе
сфарміраваны спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы,
аплочваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
24.04.2018 № 314, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё
эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, на перыяд з 01.01.2024 года да
31.03.2024 года.
Усе грамадзяне, якія трапілі ў дадзеную
базу, своечасова, да фармавання спісу, могуць пацвердзіць сваю занятасць.
Пры наяўнасці дакументаў, якія
пацвярджаюць занятасць (праца, вучоба ў краінах ЕАЭС; выхаванне непрацуючым
бацькам дзіцяці да 7 гадоў або дзіця-інваліда да 18 гадоў; выхаванне траіх і
больш непаўналетніх дзяцей непрацуючым бацькам і г.д.), або наяўнасці
якіх-небудзь аб'ектыўных прычын, якія не дазваляюць працаваць, просім
неадкладна звярнуцца да сакратара камісіі панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з
14.00 да 17.00 па адрасе: г. Лунінец, вул. Фрунзэ, 12, каб. 7,
кантактны тэлефон 62345, электронная пошта: komtrudlun@brest.by.
Камісія прапануе грамадзянам скарыстацца
паслугамі аддзела па занятасці насельніцтва ў мэтах азнаямлення з вакансіямі,
заяўленымі наймальнікамі горада і раёна, а таксама для разгляду магчымасці
працаўладкавання на існуючыя працоўныя месцы.
Для ўдакладнення
сітуацыі па гэтым пытанні і аказання садзейнічання ў працаўладкаванні запрашаем
Вас на пасяджэнні камісіі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджаным
графікам, азнаёміцца з якім можна на старонцы Лунінецкага райвыканкама.
Для папярэдняга запісу прапануем звярнуцца
да сакратара камісіі (аддзел па занятасці насельніцтва г. Лунінец, вул. Фрунзэ,
12, к. 7, тэл. 6-23-45).