Калі будучыя Дзяды Марозы і Снягуркі плануюць віншаваць дзетак асабіста па заказах бацькоў (фізічных асоб), не абавязкова папярэдне рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У падобным выпадку віншаванне З Новым годам, як і З Днём Нараджэння і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення, не лічыцца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Аднак шэраг умоў неабходна выканаць. Так, трэба загадзя:
1) прадаставіць апавяшчэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў падатковую па месцы свайго жыхарства;
2) выплаціць адзіны падатак. Зрабіць гэта можна любым зручным спосабам, напрыклад, праз банк або АРІП. Плацёжку лепш захаваць.
Такім чынам, перш чым дарыць чараўніцтва і несці радасць людзям, варта папярэдне паведаміць падатковую і заплаціць адзіны падатак.
Стаўка падатку па г. Лунінец і Лунінецкім раёне складае 147,0 рублёў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефоне 6-28-67, 6-28-41.