Намеснікам старшыні Лунінецкага райвыканкама 26 студзеня прызначаны Павел Іванавіч Вабішчэвіч.
Павел Іванавіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў р.п. Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, а затым у інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.
У абавязкі намесніка старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць пытанні:
* сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
* прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці;
* прадпрыемстваў і арганізацый транспарту (чыгуначнага, аўтамабільнага і рачнога);
* прадпрыемстваў і арганізацый гандлю;
* прадпрыемстваў і арганізацый грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання.