Сёння ў Лунінецкім райвыканкаме адбыўся асабісты прыём
грамадзян, які правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай
вобласці Аляксандр Ломскі.
Такі фармат працы дазваляе жыхарам наўпрост агучыць набалелыя
праблемы і атрымаць кампетэнтныя тлумачэнні або дапамогу ў вырашэнні пытанняў.
Усяго ў ходзе прыёму паступіла 9 зваротаў. Спектр закранутых
тэм быў вельмі шырокім: зямельныя адносіны, добраўпарадкаванне, пераразлік пенсій,
пытанні сацыяльнага жылля і аховы здароўя.
Аляксандр Зіноўевіч дэталёва паглыбіўся ў кожную сітуацыю.
Частка пытанняў была растлумачана ў ходзе гутаркі, па астатніх дадзены
канкрэтныя даручэнні профільным службам. Усе звароты ўзятыя
на асабісты кантроль.
Микашевичи – здоровый город" />
Лунинец – здоровый город" />