Сёння, 15 снежня, у ДУА "Цэнтр дзіцячай творчасці" адбылося адкрыццё дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", у якой прыняў удзел старшыня Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Савіна Аляксандр Іванавіч, а таксама начальнік аддзела па адукацыі Гарадкавец Мікалай Яхімавіч.
Акцыя «Нашы дзеці», якая стала традыцыйнай, дазваляе аказаць падтрымку і дапамогу, найменш абароненым дзецям, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства.
Вочы дзяцей свяціліся радасцю і шчасцем. Яны атрымалі шмат задавальнення, салодкія пачастункі і падарункі.