ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ГОРАДА І
РАЁНА!
Прыміце шчырыя віншаванні
З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй
краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у
росквіт роднай зямлі.
Прыняцце і наступнае
ўдасканаленне Асноўнага Закона шмат у чым вызначыла сучаснае развіццё Беларусі
як моцнай прававой дзяржавы. Усе сур'ёзныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні
і пазітыўныя змены, якія адбыліся і адбываюцца сёння ў Беларусі і Лунінецкім
раёне, сталі магчымымі дзякуючы палітычнай і эканамічнай стабільнасці,
забяспечанай, перш за ўсё, нашай Канстытуцыяй.
Усе мы хочам бачыць нашу
краіну сучаснай, моцнай і квітнеючай дзяржавай. Дзень Канстытуцыі закліканы
нагадаць, што дасягненне гэтай мэты залежыць ад кожнага з нас, ад нашай
агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню Айчыны і малой радзімы, ад нашага
актыўнага ўдзелу ў іх лёсе. Дык няхай жа гэты святочны дзень будзе для кожнага
з вас днём вернасці сваёй краіне і павагі да яе права.
Ад усёй душы жадаем вам
моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і згоды, нязменнага гонару за нашу
любімую Беларусь, плённай працы на карысць роднага краю!